Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак: у Іраку я чуў галасы болю і надзеі

У Іраку я чуў галасы болю і трывогі, але таксама надзеі і суцяшэння, - напісаў Папа ў лісце, адрасаваным Халдэйскаму Патрыярху Вавілона, кардыналу Луісу Сако.

Францішак падзякаваў іерарху і ўсяму Касцёлу ў Іраку за "цёплы і шчыры прыём" падчас сакавіцкага падарожжа. Гэта быў візіт, “які рыхтаваўся і суправаджаўся малітвай, знакам сапраўднай камуніі з кафедрай св. Пятра".

Пантыфік запэўніў, што ў сэрцы захаваў успаміны пра сустрэчы і кранальную малітву, адзначаныя братэрскай прыхільнасцю. “Я змог убачыць і адчуць, што Хрыстус жыве ў Касцёле ў Іраку, дзейнічаючы ў сваім святым і верным народзе”, - напісаў ён.

Ліст Святога Айца заканчваецца пажаданнем, каб хрысціянскае сведчанне Патрыярха і ўсяго мясцовага Касцёла, узмоцненае пакутамі і крывёй мучанікаў, было "ззяючым святлом" у Іраку і за яго межамі.

Раней кардынал Сако накіраваў ліст падзякі Пантыфіку за яго Апостальскі візіт. Францішак наведаў Багдад, Наджаф, Ур, Эрбіл, Масул і Каракош 5-8 сакавіка 2021 г.
 

14 красавіка 2021, 11:59