Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Еўрапейскі моладзевы сімпозіум у Кракаве перанеслі на 2022 год

Еўрапейскі сімпозіум па пытаннях моладзі, арганізаваны ў Кракаве Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE), перанесены на 2022 г.

Першапачаткова форум планавалі правесці ў 2020 г., у сотую гадавіну з дня нараджэння св. Яна Паўла II, аднак, з прычыны пандэміі, ён быў адкладзены да 2021 г. Эпідэмічная сітуацыя, якая застаецца практычна без змен, прымусіла перанесці сустрэчу яшчэ на год.

Ідэя сімпозіума "Уставай, Хрыстус цябе кліча!" нарадзілася як адказ на праграму для моладзі, змешчаную ў апостальскай адгартацыі Францішка Christus vivit. У ім павінны прыняць удзел не толькі прадстаўнікі біскупскіх канферэнцый еўрапейскіх краін, але і шмат маладых людзей, якія з прычыны санітарных абмежаванняў, уведзеных у розных краінах, цяпер не змаглі б прыехаць у Кракаў.

Камісіі па справах моладзі і па справах катэхізацыі CCEE разам з аргкамітэтам сімпозіума вырашылі, што ў лістападзе 2021 г. пройдзе анлайн-сустрэча дэлегатаў нацыянальных біскупскіх канферэнцый з пяці душпастырскіх сфер: моладзі, школ, універсітэтаў, пакліканняў і катэхізацыі. Яны абмяркуюць наступствы пандэміі для жыцця маладых людзей і звязаныя з імі душпастырскія праблемы.
 

20 красавіка 2021, 10:11