Пошук

Vatican News
Бэнэдыкт XVI падчас беатыфікацыі Джона Генры Ньюмэна. 19.09.2010 Бэнэдыкт XVI падчас беатыфікацыі Джона Генры Ньюмэна. 19.09.2010 

Бэнэдыкт XVI напісаў ліст католікам Англіі і Уэльса

Бэнэдыкт XVI накіраваў кароткі ліст старшыні Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса, кардыналу Вінсэнту Нікалсу. У ім ён падзякаваў за атрыманыя святочныя віншаванні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У тэксце, размешчаным на сайце епіскапату, Папа-эмерыт дзякуе за пажаданні, атрыманыя з нагоды Вялікадня і Дня нараджэння. Ён таксама кіруе сваё благаслаўленне і велікодныя пажаданні міру і надзеі на Уваскрослага Хрыста. "Вялікі дзякуй за гэты сардэчны ліст. З прывітаннем і благаслаўленнем Вашай Эмінэнцыі, біскупам, святарам і жыхарам Англіі і Уэльса" – Бэнэдыкт XVI.

Гэта не першае ліставанне паміж кардыналам Нікалсам і Папам-эмерытам. У кастрычніку 2020 г. іерарх паведаміў пра адказ, атрыманы ад Бэнэдыкта XVI на ліст, у якім ад імя Касцёла ў Англіі і Уэльсе дзякаваў Папу за Апостальскі візіт у 2010 г. і беатыфікацыю Джона Генры Ньюмэна. Тая паездка Бэнэдыкта XVI у Англію і Уэльс стала першым дзяржаўным візітам Пантыфіка ў гэту краіну. Ранейшая пілігрымка Яна Паўла ІІ у 1982 г. насіла выключна пастырскі характар і не ўключала афіцыйных сустрэч.
 

28 красавіка 2021, 12:40