Пошук

Vatican News
Вайскоўцы на месцы тэракту ў Інданезіі Вайскоўцы на месцы тэракту ў Інданезіі 

Святы Айцец: маліцца за ахвяр тэракту ў Інданэзіі

Маліцца за ўсіх ахвяр насілля, асабліва за ахвяр нападу, які адбыўся сёння раніцай у Інданезіі перад катэдральным касцёлам у Макасары, - заклікаў Пантыфік перад малітвай “Анёл Панскі” 28 сакавіка 2021 г.

Паведамляецца, што ў Пальмовую нядзелю два тэрарысты-смяротнікі ўчынілі выбух перад катэдрай у Макасары на востраве Сулавесі. Раненні атрымалі па меншай меры пяць вернікаў, якія выходзілі з храма пасля св. Імшы, і дзевяць мінакоў.

Тэрарысты спрабавалі трапіць унутр касцёла, але іх не пусціла ахова, тады яны прывялі ў дзеянне выбуховае прыстасаванне перад бакавой брамай, якая вядзе на касцёльную тэрыторыю.

Злачынствам супраць чалавечнасці, якое не мае сувязі з ніводнай рэлігіяй, назваў тэрарызм Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода, які выступіў з адмысловым тэлевізійным зваротам. Палітык заклікаў жыхароў краіны маліцца аб аздараўленні параненых.

Інданезія з’яўляецца найбольшай мусульманскай краінай свету. Хрысціянскія святыні тут часта становяцца аб’ектамі тэрактаў. У 2018 г., падчас нападаў на тры касцёлы на востраве Ява, загінулі 13 чалавек.

28 сакавіка 2021, 13:12