Пошук

Францішак ля Турынскай плашчаніцы Францішак ля Турынскай плашчаніцы 

Спецыяльнае адкрыццё Турынскай плашчаніцы ў Вялікую суботу

Сёлета, як і ў мінулым годзе, у Вялікую суботу, 3 красавіка 2021 г., адбудзецца спецыяльнае адкрыццё Турынскай плашчаніцы, - паведаміў арцыбіскуп Турынскі Чэзарэ Назілья.

Набажэнства пачнецца ў 16.30 і будзе трансліравацца ў СМІ дзякуючы супрацоўніцтву з Дыкастэрыяй па камунікацыі Святога Пасаду. Малітву ў Вялікую суботу ўзначаляць маладыя людзі з Турына, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да Еўрапейскай сустрэчы, першапачаткова запланаванай Супольнасцю Тэзэ на 28 снежня 2020 г. - 1 студзеня 2021 г., але адкладзенай з прычыны эпідэмічных абмежаванняў. Яны прапануюць свае разважанні на тэму надзеі.

04 сакавіка 2021, 10:54