Пошук

Vatican News
Маці Божая Фацімская Маці Божая Фацімская 

Праходзіць васьмідзённая духоўная пілігрымка ў Фаціму

Марыйная пілігрымка ў Фаціму сёлета пройдзе ў віртуальнай форме з прычыны эпідэмічных абмежаванняў, - паведаміў кардынал Антоніу Аугусту душ Сантуш Марту.

Іерарх, на тэрыторыі дыяцэзіі якога знаходзіцца міжнародны санктуарый, папрасіў католікаў духоўна далучыцца да васьмідзённай пілігрымкі, якая пачалася 14 сакавіка 2021 г.

На працягу года тысячы католікаў едуць у партугальскую Фаціму, дзе Дзева Марыя ў 1917 г. аб'явілася тром пастухам. Васьмідзённая пілігрымка прыцягвае натоўпы людзей з усяго свету, але яе характар у гэтым годзе быў зменены для абароны здароўя людзей, - напісаў кардынал Марту ў спецыяльным пастырскім лісце. У сваіх сацыяльных сетках дыяцэзія Лейрыя-Фаціма будзе дзяліцца відэа, каб дапамагчы вернікам у віртуальнай пілігрымцы.

Іерарх абяцаў малітву ў інтэнцыі спынення пандэміі. У апошні дзень, 21 сакавіка, "я пайду ў Фацімскі санктуарый, несучы ўсіх у сваім сэрцы, і там буду маліцца за вас і за спыненне пошасці пандэміі, даручаючы ўсіх абароне Нябеснай Маці і нашай Заступніцы”, - напісаў ён.

Айцец Карлас Кабэсіньяс, рэктар санктуарыя, запрасіў вернікаў прыняць удзел у "пілігрымцы сэрца", шлях якой будзе не фізічным, а "ўнутраным". Чакаецца, што св. Імшы з удзелам вернікаў улады Партугаліі дазволяць праводзіць з 30 мая.
 

19 сакавіка 2021, 11:16