Пошук

Кардынал Марад'яга з Францішкам Кардынал Марад'яга з Францішкам 

Святы Айцец падтрымаў хворага кардынала Марад’ягу

Францішак звязаўся з гандураскім кардыналам Радрыгесам Марад’ягай, каб даведацца пра стан яго здароўя пасля станоўчага тэсту на COVID-19, - паведаміла мясцовая Канферэнцыя Біскупаў.

Учора іерарх прайшоў новае абследаванне, мэта якога – зразумець развіццё хваробы. Некаторыя наступствы інфекцыі былі выяўлены ў лёгкіх, але яго здароўе застаецца стабільным, ёсць нязначнае паляпшэнне.

78-гадовы кардынал Марад’яга з'яўляецца блізкім супрацоўнікам Францішка і каардынуе працу Рады кардыналаў з моманту яе стварэння 13 красавіка 2013 г. У задачы гэтага органа, акрамя распрацоўкі праекта новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі, уваходзіць дапамога Пантыфіку ў кіраванні Касцёлам.
 

07 лютага 2021, 10:43