Пошук

Лагатып Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE) Лагатып Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE)  

Біскупы Еўропы заклікалі стварыць малітоўна-эўхарыстычную сетку

Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE) запрашае на працягу Вялікага посту маліцца за ахвяр пандэміі, ствараючы адмысловую малітоўна-эўхарыстычную сетку. У Еўропе 770 тыс. чалавек памерлі ад COVID-19.

Кожны еўрапейскі епіскапат арганізуе як мінімум адну св. Імшу ў інтэнцыі ахвяр каронавіруса. Падчас яе будуць маліцца таксама за сем’і, якія смуткуюць пасля смерці блізкіх, і ўсіх тых, хто ўсё яшчэ пакутуе ад віруса і чыё жыццё застаецца ў нявызначанасці.

Шмат разоў біскупы з усёй Еўропы далучаліся да голасу папы Францішка, каб яшчэ раз падкрэсліць блізкасць Касцёла да ўсіх, хто змагаецца з каронавірусам: ахвяр і іх сем'яў, хворых і медыцынскіх работнікаў, валанцёраў і ўсіх, хто на лініі фронту ў гэты адчувальны час, - гаворыцца ў лісце кардынала Анджэла Баньяска, старшыні Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.
 

16 лютага 2021, 14:17