Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©Pixel-Shot - stock.adobe.com)

СДМ-2023: моладзь падтрымлівае адзінокіх пажылых

Падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне ў 2023 г., якая працягваецца нягледзячы на пандэмію, арыентавана ў гэты складаны перыяд на падтрымку адзінокіх людзей, у першую чаргу пажылых.

У партугальскіх парафіях большасць моладзевых груп, уключаных у арганізацыю форума, імкнуцца наладжваць і падтрымліваць рэгулярныя кантакты з пажылымі людзьмі, якія з прычыны эпідэмічных абмежаванняў адчуваюць сябе адзінокімі. Моладзь рэгулярна тэлефануе і размаўляе з імі, пры неабходнасці дапамагае матэрыяльна і ў наладжванні быту.

У пачатку снежня 2020 г. аргкамітэт агульнакасцёльнага мерапрыемства заклікаў партугальскую моладзь падтрымаць пажылых людзей падчас Адвэнту і Божага Нараджэння, каб такім чынам зладзіць “вялікі нацыянальны рух за радасць”.

Цэнтральныя ўрачыстасці Сусветных дзён моладзі, ініцыяваных св. Янам Паўлам II, пройдуць у Лісабоне ў жніўні 2023 г. Першапачаткова іх планавалася правесці летам 2022 г., але дата была перанесена з прычыны пандэміі COVID-19.
 

15 студзеня 2021, 12:26