Арцыбіскуп Валенсійскі, кардынал Антоніа Канісарэс абвясціў, што фонд Pauperibus правядзе аўкцыён твораў мастацтва, якія належаць мясцоваму Касцёлу. Сродкі ад продажу пакрыюць бедным іх самыя неадкладныя выдаткі.
Іспанскі іерарх паінфармаваў, што ў бліжэйшыя тыдні на аўкцыён будзе выстаўлена каля 40 карцін, якія належаць Валенсійскай архідыяцэзіі. Сярод каштоўных прадметаў, якія павінны падтрымаць Фонд, будуць і іншыя творы мастацтва, у тым ліку скульптуры.