Пошук

Vatican News
Супольнасць Гран-Шам падчас малітвы Супольнасць Гран-Шам падчас малітвы 

Хрысціянскае адзінства: малітва манахінь з Гран-Шам

Праз тэму Тыдня малітваў аб еднасці хрысцін мы хацелі паказаць Божую любоў і падкрэсліць, што мы жывём толькі дзякуючы ёй, - адзначыла настаяцельніца Супольнасці Гран-Шам, сястра Ан-Эманюэль.

З 1975 г. штогод групы хрысціян з асобных краін і кантынентаў рыхтуюць матэрыялы да чарговай экуменічнай ініцыятывы. Сёлетнія разважанні падрыхтавала ўзгаданая жаночая манаская супольнасць з Швейцарыі. Тэма – “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце багаты плён” – была ўзята з 15-га раздзела Евангелля св. Яна.

“Наша супольнасць была заснавана ў 1936 г. З самага пачатку мы маем трывалыя сувязі з айцом Полем Куцюр’е, ключавой фігурай у гісторыі Тыдня малітваў аб еднасці, і шукаем натхнення ў экуменічнай Супольнасці Тэзэ”, - прызналася Vatican News сястра Ан-Эманюэль.

“Мы хацелі, каб абраная тэма максімальна адлюстроўвала дух нашай супольнасці. Уваходзячы ў супольнасць, кожны з нас павінен быў у нейкай ступені “пакінуць спецыфіку свайго Касцёла”, каб увайсці ў супольнае вымярэнне, нагадваючы пра ўсё багацце Паўсюднага Касцёла, якое вынікае з гэтага адзінства”, - звярнула ўвагу настаяцельніца. Яна дадала, што “будуючы адзінства, кожная з сясцёр павінна была пакінуць штосьці сваё ў літургічнай традыцыі, каб скласці супольную літургію, якая можа аб’яднаць усіх”.

Аўтар разважанняў адзначыла, што “перамагчы тое, што мы нясём з сабой, гісторыю нашага жыцця складаней, чым тэалагічныя разыходжанні”.
 

19 студзеня 2021, 12:04