Пошук

Vatican News
Кардынал Анры Шверы Кардынал Анры Шверы 

Францішак моліцца за памерлага кардынала Анры Шверы

Пантыфік выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю швейцарскага кардынала Анры Шверы. Іерарх адышоў у вечнасць 7 студзеня 2020 г. у 88-гадовым узросце.

У спачувальнай тэлеграме Святы Айцец запэўніў у блізкасці родных спачылага кардынала і вернікаў дыяцэзіі Сьён, пастырам якой ён быў на працягу многіх гадоў. Папа высока адзначыў служэнне іерарха, які ўважліва адносіўся да патрэбаў вернікаў, а таксама спрыяў распазнанню паклікання і фармацыі святароў.

Анры Шверы нарадзіўся ў 1932 г. у горадзе Сэн-Леанар на поўдні Швейцарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1957 г. Вучыўся ў Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме і Фрыбургскім універсітэце. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю і душпастырствам, працаваў са студэнцкай моладдзю. У 1977 г. Павел VI прызначыў яго біскупам Сьёна. З 1983 па 1988 гг. – старшыня Канферэнцыі Біскупаў Швейцарыі.

У 1991 г. атрымаў кардынальскую годнасць. Быў членам Кангрэгацыі па справах кананізацыі і Папскай рады па сродках сацыяльнай камунікацыі. З 1995 г. на пенсіі. Прымаў удзел у канклаве 2005 г., на якім на Пасад св. Пятра быў выбраны Бэнэдыкт XVI.

Пасля смерці кардынала Шверы Калегія кардыналаў складаецца з 228 іерархаў, з якіх 128 маюць права голасу на магчымым канклаве.
 

08 студзеня 2021, 11:28