Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Божае Нараджэнне 2020: можна цэлебраваць да чатырох Імшаў

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў дазволіла святарам ва ўрачыстасць Божага Нараджэння цэлебраваць да чатырох Імшаў. Гэта звязана з эпідэміялагічнымі абмежаваннямі ў многіх краінах.

Адступленне ад правілаў будзе дзейнічаць таксама ва ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня, і Аб’яўлення Пана – 6 студзеня.

Рашэнне прынята з улікам сітуацыі, выкліканай распаўсюджаннем пандэміі ва ўсім свеце. У многіх краінах улады абмежавалі колькасць вернікаў, якія адначасова могуць знаходзіцца ў храме. Кангрэгацыя прапануе мясцовым ардынарыям, з меркаванняў супрацькавіднай бяспекі і духоўнай карысці вернікаў, дазволіць святарам скарыстацца выключэннем з правілаў.

У звычайных умовах, у адпаведнасці з Кодэксам кананічнага права, у выпадку недахопу духавенства і душпастырскай неабходнасці, біскуп можа дазволіць святару цэлебраваць Эўхарыстыю два разы ў дзень, а ў нядзелю і святы – тры.
 

17 снежня 2020, 12:35