Пошук

Vatican News
Падчас пахавання кс. Георга Ратцынгера. Ілюстрацыйнае фота Падчас пахавання кс. Георга Ратцынгера. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Уладальнікам спадчыны брата Бэнэдыкта XVI будзе Святы Пасад

Бэнэдыкт XVI адмовіўся ад прыняцця спадчыны па сваім браце, які памёр у ліпені 2020 г. У гэтай сітуацыі ўладальнікам усёй маёмасці кс. Георга Ратцынгера з’яўляецца Святы Пасад.

Гэта патлумачыў выданню Bild am Sonntag Ёханэс Хофман, дэкан Фонда св. Яна. Так вырашыў сам святар у пастскрыптум да свайго завяшчання.

Дом у Рэгенсбургу, дзе жыў кс. Ратцынгер, належыць Фонду. Спадчына ўключае ў асноўным кампазіцыі, ноты катэдральнага хору хлопчыкаў Regensburger Domspatzen, невялікую бібліятэку і сямейныя фотаздымкі.

Кс. Георг Ратцынгер памёр 1 ліпеня ў Рэгенсбургу ва ўзросце 96 гадоў. У сярэдзіне чэрвеня Бэнэдыкт XVI паехаў у Германію да свайго старэйшага брата, здароўе якога хутка пагаршалася. Георг быў апошнім блізкім сваяком Папы-эмерыта. У 1964-1994 гадах ён кіраваў хорам хлопчыкаў Regensburger Domstapzen. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Рэгенсбургу.
 

02 лістапада 2020, 11:43