Пошук

Vatican News
Ян Павел ІІ на магіле кс. Ежы Папялушкі. Ілюстрацыйнае фота Ян Павел ІІ на магіле кс. Ежы Папялушкі. Ілюстрацыйнае фота 

Роля Яна Паўла ІІ у пераменах ва Усходняй Еўропе

“Кроў з вашай крыві, косці з вашых касцей” – так называецца двухтомнае даследаванне пантыфікату св. Яна Паўла ІІ у кантэксце Касцёла ва Усходняй Еўропе. Яго падрыхтаваў кс. Ян Мікрут з Грыгарыянскага ўніверсітэта.

Назва – гэта цытата з гаміліі Пантыфіка, прамоўленай 3 чэрвеня 1979 г. у Гнезна, падчас яго першага падарожжа ў Польшчу. Ён падкрэсліў “духоўнае адзінства хрысціянскай Еўропы”; для Яна Паўла ІІ Еўропа павінна дыхаць двума лёгкімі: усходнім і заходнім.

“Сярод славянскіх нацый Ян Павел ІІ заняў пазіцыю вешчуна, які нагадаў пра прыгажосць іх традыцый, пра слаўнае мінулае, пра хрысціянскія і каталіцкія карані. Змены пачаліся пасля абрання Міхаіла Гарбачова Генеральным сакратаром партыі, разам з яго перабудовай. Сам Гарбачоў заяўляў, што без Яна Паўла ІІ не было б падзення камунізму і Берлінскай сцяны. Такая пастырская місія, а ў пэўным сэнсе і палітычная місія Папы, павінна была дапамагчы стварыць незалежныя дэмакратычныя дзяржавы на руінах постсавецкай сістэмы”, - падкрэсліў кс. Мікрут.

Гэта добра відаць па адносінах, якія Святы Пасад пачаў наладжваць з краінамі Усходняй Еўропы, і па хуткім прызнанні незалежнасці дзяржаў, якія ўзніклі пасля распаду былой Югаславіі. Папа хацеў, каб гэтыя краіны былі як мага хутчэй інтэграваны ў новую сістэму Еўрапейскага Саюза”, - заўважыў выкладчык папскага ўніверсітэта ў Рыме.

Новае даследаванне, чарговае ў серыі “Гісторыя Касцёла ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе”. Навуковае выданне складаецца з больш чым паўсотні артыкулаў. Аўтары – вядомыя касцёльныя, палітычныя і акадэмічныя дзеячы, якія аналізуюць апошнія архіўныя крыніцы і літаратуру.
 

18 лістапада 2020, 13:29