Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пасяджэнне епіскапату ЗША ў цені “даклада па справе Маккарыка”

Праз тыдзень пасля абвяшчэння так званага Даклада па Маккарыку, біскупы ЗША пачалі 16 лістапада 2020 г. традыцыйную восеньскую сесію. Чакаецца, што ўдзельнікі грунтоўна абмяркуюць дакумент Святога Пасаду.

Гэта доўгачаканая сустрэча праходзіць упершыню ў віртуальным фармаце з прычыны абмежаванняў, уведзеных падчас пандэміі каронавіруса.

Справа Маккарыка сур’ёзна змяніла праграму двухдзённага пасяджэння. На 450 старонках Даклад прадстаўляе чарговыя крокі ў кар’еры 90-гадовага былога кардынала і святара да яго прызначэння арцыбіскупам Вашынгтона, нягледзячы на шматлікія заявы аб яго злоўжываннях у адносінах да семінарыстаў і маладых святароў.

Вядучыя амерыканскія католікі настойліва патрабуюць прыцягнуць да адказнасці і тых, хто ігнараваў або хаваў злачынствы. Яны чакаюць пакарання касцёльных лідараў за дэзінфармацыю свецкіх вернікаў.

Важнай тэмай сустрэчы стануць таксама прызначэнні ў сем камісій епіскапату, па якіх біскупы ўжо галасавалі па пошце. Будзе выбраны і старшыня Камісіі па адукацыі; каталіцкія школы ў цяперашні час адчуваюць вялікія фінансавыя цяжкасці.

У парадак дня таксама ўключана галасаванне па прапанове прадоўжыць яшчэ на тры гады мандат Спецыяльнай камісіі па расізме. Акрамя таго, біскупы хочуць прыняць стратэгічны план да 2024 г. і бюджэт на 2021 г. Іерархі заслухаюць таксама справаздачу Нацыянальнай камісіі па абароне дзяцей і моладзі.
 

16 лістапада 2020, 12:49