Пошук

Vatican News
Кс. Джуліа Ланчэлоці сярод бяздомных Сан-Паўлу Кс. Джуліа Ланчэлоці сярод бяздомных Сан-Паўлу 

Пантыфік падтрымаў пажылога душпастыра бяздомных

Папа патэлефанаваў італьянскаму місіянеру кс. Джуліа Ланчэлоці. Святар здзяйсняе служэнне ў дыяцэзіі Сан-Паўлу ў Бразіліі, адказваючы за душпастырства бяздомных.

Кс. Джуліа прызнаўся, што размова з Францішкам стала для яго нечаканасцю. Папа вырашыў звязацца са святаром пасля таго як убачыў фотарэпартаж аб душпастырскай працы з бяздомных у перыяд пандэміі ў Сан-Паўлу і быў вельмі ўражаны ім.

“Ён сказаў, што ведае пра цяжкасці, якія мы перажываем, заклікаў не апускаць рукі і быць побач з беднымі, як гэта рабіў Езус”, - падзяліўся місіянер. Святы Айцец папрасіў перадаць бяздомным, што вельмі іх любіць і благаслаўляе, дадаў святар.

Пра сваю размову з кс. Джуліа Ланчэлоці Францішак узгадаў падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 11 кастрычніка 2020 прайшла ў Ватыкане. Святы Айцец падзяліўся, што вечарам у суботу патэлефанаваў пажылому італьянскаму місіянеру, які ахвяраваў сваім жыццём дзеля служэння бедным, а цяпер перажывае старасць у супакоі. Паводле слоў Папы, такім павінен быць наша Касцёл: пасланнікам Бога, што выходзіць на ростані, каб шукаць самых апошніх.
 

12 кастрычніка 2020, 12:23