Пошук

Vatican News
Усе Святыя. Ілюстрацыйнае фота Усе Святыя. Ілюстрацыйнае фота 

Новыя благаслаўлёныя Касцёла: Пантыфік ухваліў дэкрэты

29 верасня 2020 г. Святы Айцец Францішак упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэты, якія датычацца беатыфікацыйных працэсаў.

Папа ўхваліў дэкрэт аб зацвярджэнні цуду, здзейсненага праз заступніцтва Слугі Божай Гаэтаны Таламэа, вядомай як Нуча, свецкай верніцы, памерлай у 1997 г. у італьянскім Катандзара.

Таксама дэкрэтам была пацверджана мучаніцкая смерць Слуг Божых кс. Франчэска Кастара Соха Лопеса і трох яго паплечнікаў, дыяцэзіяльных святароў, забітых з нянавісці да веры ў Іспаніі паміж 1936 і 1938 гадамі.

Два дэкрэты, ухваленыя Пантыфікам, пацвярджаюць гераічнасць цнотаў двух іспанак: Франсіскі Паскуаль Дамэнэк, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Беззаганнай, якая памерла ў 1903 г.; а таксама Марыі Далорэс Сегары Хестоса, заснавальніцы Кангрэгацыі Місіянерак Хрыста Святара, якая памерла ў 1959 г.
 

01 кастрычніка 2020, 13:02