Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Copyright 2019 The Associated Press. All rights reserved)

Кардыналы: актуальная сітуацыя пасля абвяшчэння кансісторыя

Пасля сёмага кансісторыя пантыфікату Францішка, які Папа прызначыў на 28 лістапада 2020 г., Калегія кардыналаў будзе налічваць 232 іерархі, з якіх 128 – выбаршчыкі, з правам удзелу ў магчымым канклаве.

На Сакрэтным кансісторыі 5 лістапада 1973 г. Павел VI устанавіў, што колькасць кардыналаў з правам абрання Папы не можа перавышаць 120. Ян Павел II пацвердзіў гэтае правіла ў Апостальскай канстытуцыі Universi Dominici Gregis ад 22 лютага 1996 г.

12 лістапада, да запланаванага кансісторыя, 80 гадоў (узрост, у якім кардыналы страчваюць права ўдзельнічаць у канклаве) споўніцца арцыбіскупу Вашынгтона, кардыналу Уільяму Вюрлу. У 2021 г. 80-гадовы юбілей будуць святкаваць яшчэ 6 кардыналаў. Такім чынам, да канца 2021 г. колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў зменшыцца да 122.

У цяперашні час самымі пажылымі кардыналамі з’яўляюцца француз Альбер Ваной (нарадзіўся 24 ліпеня 1923 г.), паляк Генрык Гульбіновіч (17 кастрычніка 1923 г.) і славак Ёзэф Томка (11 сакавіка 1924 г.), а самымі маладымі – цэнтральнаафрыканскі іерарх Дыеданэ Нзапалаінга (нарадзіўся 14 сакавіка 1967 г.), партугалец Хасэ Таленціна Мэндонса (15 снежня 1965 г.) і італьянец Марыё Гамбэці (27 кастрычніка 1965 г.).

Самы вялікі “стаж” прабывання ў Калегіі маюць тры кардыналы: Майкл Мічай Кітбунчу з Тайланда, Алешандры Нашсімэнту з Анголы і Томас Стафард Уільямс з Новай Зеландыі, прызначаныя 2 лютага 1983 г.

Акрамя таго, варта памятаць, што Бэнэдыкт XVI быў прызначаны кардыналам Паўлам VI 27 чэрвеня 1977 г., а Францішак – Янам Паўлам ІІ 21 лютага 2001 г.

Нагадаем, што 25 кастрычніка 2020 г.  Папа абвясціў імёны трынаццаці новых кардыналаў, якім на кансісторыі 28 лістапада ўручыць кардынальскія берэты.

26 кастрычніка 2020, 11:36