Пошук

Vatican News
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі падчас сустрэчы з Папам у 2018 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі падчас сустрэчы з Папам у 2018 г.  (Vatican Media)

Занепакоенасць епіскапату Беларусі лёсам свайго старшыні

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказала “глыбокую занепакоенасць” у сувязі з тым, што арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.

“Недапушчальна, што біскуп Каталіцкага Касцёла, які з’яўляецца пастырам даручаных яму вернікаў, пазбаўлены магчымасці знаходзіцца ва ўласнай дыяцэзіі і несці ў ёй служэнне, даручанае яму Святым Айцом Папам Францішкам”, - гаворыцца ў заяве, падпісанай біскупамі Аляксандрам Кашкевічам і Юзафам Станеўскім, адпаведна Віцэ-старшынёй і Генеральным сакратаром епіскапату.

Іерархі лічаць, што такога роду дзеянні не спрыяюць будаўніцтву канструктыўных адносін паміж дзяржавай і Каталіцкім Касцёлам, не служаць змяншэнню напружанасці і пераадоленню глыбокага падзелу ў грамадстве.

Яны выказалі надзею, што адмова арцыбіскупу Кандрусевічу ва ўездзе “з’яўляецца толькі прыкрым непаразуменнем”, і заклікалі духавенства, вернікаў і людзей добрай волі маліцца аб хуткім вяртанні старшыні епіскапату на Радзіму.
 

02 верасня 2020, 13:23