Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Экуменічны дакумент аб хросце ў святле місійных праблем

З’явіўся выніковы даклад “Хрост і ўвасабленне ў Цела Хрыста – Касцёл”, які стаў вынікам шасцігадовага каталіцка-лютэранска-менаніцкага дыялогу.

У 2012-17 гадах адбываліся тэалагічныя размовы з удзелам прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла, Лютэранскай сусветнай федэрацыі і Сусветнай менаніцкай канферэнцыі па пытаннях разумення і практыкі хросту ў святле сучасных місійных праблем, якія стаяць перад гэтымі трыма хрысціянскімі супольнасцямі.

Разам з дакументам быў апублікаваны і каталіцкі каментарый да яго пад рэдакцыяй прафесара Пітэр Казарэла з Універсітэта Дзюка ў ЗША.

Аўтары дакладу хочуць, каб ён стаў вывучальным дакументам, спадзеючыся, што яго шырокае распаўсюджванне як у трох супольнасцях, так і сярод хрысціян у цэлым будзе садзейнічаць лепшаму разуменню таямніцы хросту і большай вернасці Хрысту.

У 164 пунктах гэтай сумеснай працы разглядаюцца і абмяркоўваюцца тры асноўныя пытанні: сувязь хросту, граху і ласкі; хрост і перадача ласкі і веры ў кантэксце хрысціянскай супольнасці; перажыванне хросту ў духу хрысціянскага вучнёўства. У сумесным камюніке трох супольнасцей гаворыцца, што даклад хутка будзе прадстаўлены грамадскасці.

Узначальваў трохбаковы камітэт па дыялогу прафесар Альфрэд Нойфельд з Парагвая, а пасля яго смерці – прафесар Фернанда Энс з Германіі – ад імя менанітаў; прафесар Фрыдэрыке Нюсель з Германіі - з лютэранскага боку; арцыбіскуп Луіс Аўгуста Кастра Кірога з Калумбіі – ад імя Каталіцкага Касцёла.
 

04 жніўня 2020, 12:17