Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

20 гадоў таму Ян Павел ІІ звярнуўся да 2 мільёнаў маладых людзей

Роўна 20 гадоў таму адбылася сустрэча Яна Паўла II з двума мільёнамі маладых людзей з усяго свету на палях Тор-Вергата пад Рымам. Сказаныя тады Папам словы сталі праграмнымі для цэлага пакалення.

Ён назваў моладзь “вартаўнікамі раніцы” на світанні трэцяга тысячагоддзя, заклікаў сказаць “так” Хрысту і не дазваляць, каб перамагла пасрэднасць.

“У першай палове стагоддзя, якое ўжо згасае, такіх жа маладых людзей, як вы, запрашалі на сустрэчы, каб навучыць ненавідзець. Іх адпраўлялі ваяваць адно з адным. Розныя свецкія месіянізмы, якія спрабавалі падмяніць сабой хрысціянскую надзею, пазней аказаліся сапраўдным пеклам”, - заўважыў тады Пантыфік. Ён падкрэсліў, што моладзь ніколі не можна выкарыстоўваць як інструмент гвалту і разбурэння.

“Вы будзеце абараняць мір, заплаціўшы сваім жыццём, калі ўзнікне неабходнасць. Вы не пагодзіцеся са светам, дзе іншыя людзі галадаюць, застаюцца непісьменнымі, не працуюць. Вы будзеце абараняць жыццё ў кожны момант яго зямнога развіцця. Вы будзеце старацца з усіх сіл зрабіць гэтую зямлю больш і больш прыдатнай для жыцця кожнага”

, - сказаў Святы Айцец.

Адным з удзельнікаў гэтай сустрэчы стаў цяперашні саршыня Італьянскага сямейнага форуму, муж і бацька пяці дзяцей Джыджы Дэ Пало. Ён называе сябе часткай “пакалення Яна Паўла ІІ”.

“Я слухаў Папу на палях Тор-Вергата разам з маёй будучай жонкай. Яго словы былі своеасаблівай праграмай трэцяга тысячагоддзя, але таксама здавалася, што яны прызначаны для кожнага чалавека. Яны зрабілі на нас каласальнае ўражанне. Нельга было проста змаўчаць без рэакцыі пасля такіх слоў. Яны і сёння дакладна апісваюць сітуацыю маладога чалавека, яны нязменна актуальныя”, - прызнаўся Vatican News Джыджы Дэ Пало.
 

21 жніўня 2020, 11:21