Пошук

Vatican News
Кардынал Луіс Рафаэль Сако Кардынал Луіс Рафаэль Сако  (ANSA)

Парыярх да святароў: пандэмія – час айцоўства, а не жорсткасці

Новыя абставіны, выкліканыя пандэміяй, патрабуюць новага спосабу святарскага служэння. Вернікам трэба прапанаваць айцоўства і чалавечую і духоўную апеку, - лічыць кардынал Луіс Рафаэль Сако.

Патрыярх Халдэйскага Вавілона і арцыбіскуп Багдадскі падкрэсліў, што час барацьбы з каронавірусам можа стаць магчымасцю для духоўнага росту духавенства.

Сёння святары закліканы знайсці новыя спосабы падтрымання блізкасці з людзьмі. “Пандэмія можа дапамагчы нам выявіць дары, якія мы маглі дзесьці згубіць. Цяпер час айцоўства, чалавечай пяшчоты, сацыяльнай салідарнасці, а не жорсткасці і крытыкі”, - сказаў кардынал.

Іракскі іерарх падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва паміж святарамі, сумеснае жыццё якіх трэба разглядаць як прыклад росту і благаслаўленне. “Я большую частку жыцця правёў са святарамі, ад якіх шмат чаму навучыўся. Вельмі цаню гэты ўзаемны абмен. Захаванне такой супольнасці дапамагае ў вырашэнні праблем, з надзеяй, цярплівасцю і мужнасцю”, - сказаў кардынал Сако.
 

26 ліпеня 2020, 11:58