Пошук

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з украінскай дэлегацыяй. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас сустрэчы з украінскай дэлегацыяй. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

“Папа для Украіны”: дапамаглі амаль мільёну чалавек

Падвялі вынікі кампаніі “Папа для Украіны”, якая пачалася з ініцыятывы Святога Пасаду ў 2016 г. і праводзілася ў супрацоўніцтве з украінскімі каталіцкімі арганізацыямі пры ўдзеле іншых канфесій.

У інтэрв’ю Vatican News дапаможны біскуп Львоўскай архідыяцэзіі Эдуард Кава нагадаў, што Папа даверыў ажыццяўленне праекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, а ва Украіне яго рэалізацыяй кіравала Апостальская нунцыятура: спачатку праз спецыяльны тэхнічны камітэт, які дзейнічаў у Запарожжы, затым – праз тэхнічны сакратарыят з штаб-кватэрай у Кіеве.

Перш за ўсё выдзеленыя сродкі – 15 мільёнаў еўра – паслужылі бедным, дзецям, шматдзетным сем’ям, пажылым, якія ўсё страцілі і атрымліваюць мізэрныя заробкі і пенсіі. Усяго дапамаглі больш чым 980 тыс. чалавек.

Крытычная сітуацыя завяршылася, аднак некаторыя патрэбы засталіся, і праца Касцёла па-ранейшаму неабходная. У прыватнасці, гаворка ідзе аб грамадзянскіх асобах, якія пацярпелі ў ваенных дзеяннях і знаходзяцца ў бальніцах, - растлумачыў біскуп Кава.

Іерарх адзначыў, што праект стаў “выдатным знакам экуменізму”, паколькі праводзіўся з удзелам пратэстанцкіх супольнасцей і міжнародных арганізацый. У рамках гэтай ініцыятывы Святога Пасаду мы працавалі па-сапраўднаму разам, каб дапамагчы народу, - падзяліўся суразмоўца Vatican News.
 

28 ліпеня 2020, 13:31