Пошук

Vatican News
Кс. Францішак Марыя ад Крыжа (Ёган Батыста Ёрдан) Кс. Францішак Марыя ад Крыжа (Ёган Батыста Ёрдан) 

Ватыкан: заснавальнік сальватарыянаў будзе беатыфікаваны

19 чэрвеня 2020 г. Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэла Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты.

Першыя тры дакументы тычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва Слугаў Божых: аргентынскага францішканіна Мамэрта Эскью, (1826-1883); нямецкага святара кс. Францішка Марыя ад Крыжа (Ёгана Батысты Ёрдана, 1848-1918), заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) і кангрэгацыі Сясцёр Боскага Збаўцы (сальватарыянкі); а таксама венесуэльскага свецкага верніка Хасэ Грыгорыя Эрнандэса Цыснераса (1864-1919).

Дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва тычыцца італьянкі, сястры Марыі Лаўры Маінэці (Тэрэзіны Эльзы), манахіні з кангрэгацыі Дачок Крыжа, Сясцёр св. Андрэя, забітай з нянавісці да веры ў 2000 г.

Святы Айцец ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў мексіканскай манахіні Глорыі Марыі ад Езуса (Эсперансы Элізонды Гарсіі, 1908-1966) з кангрэгацыі з кангрэгацыі Місіянерак Катэхетак Бедных.
 

19 чэрвеня 2020, 13:29