Пошук

Vatican News
2020.06.01 Vescovo Rudolf Voderholzer von Regensburg Біскуп Рудольф Водэрхольцэр 

Біскуп Рэгенсбурга пра свае ўражанні ад візіту Бэнэдыкта XVI

“Я вельмі рады, што гэтая сустрэча, якая была глыбокім жаданнем абодвух братоў, стала для іх абнаўленнем і падбадзёрваннем”, - сказаў Біскуп Рэгенсбурга пасля візіту ў горад Бэнэдыкта XVI.

Папа-эмерыт вярнуўся з Радзімы ў Ватыкан 22 чэрвеня 2020 г. Ён прабыў у Рэгенсбургу пяць дзён. Галоўнай мэтай падарожжа была сустрэча з цяжкахворым 96-гадовым братам Георгам Ратцынгерам.

Неўзабаве пасля прызямлення самалёта з Папам-эмерытам у рымскім аэрапорце “Чампіна”, біскуп Рудольф Водэрхольцэр, арганізатар візіту, сустрэўся з журналістамі, каб падвесці яго вынікі.

“Пяць дзён знаходжання Папы ў Баварыі прадэманстравалі яго кволасць, стомленасць і старасць. Ён гаварыў слабым голасам, амаль шэптам, гаварыць яму відавочна цяжка. Яго думкі, аднак, цалкам ясныя, яго памяць і здольнасць асацыяваць фенаменальныя. У паўсядзённых справах ён вымушаны спадзявацца на дапамогу іншых. Патрэбна смеласць і пакора, каб аддаць сябе ў рукі іншых і паказацца публічна”, - заявіў Біскуп Рэгенсбурга.

У дадатак да гістарычнага і духоўнага аспектаў, іерарх падкрэсліў чалавечае вымярэнне падарожжа Бэнэдыкта XVI: “Сардэчнасць горада і яго жыхароў, хатняя атмасфера відавочна ажывілі пажылога Папу-эмерыта: падарожжа Бэнэдыкта XVI можа стаць развітаннем з баварскай радзімай”.

Апрача сустрэчы з братам, Папа-эмерыт наведаў пахаванні сваіх родных на могілках у Пентлінгу, што непадалёк ад Рэгенсбурга, а таксама дом, у якім жыў у 1970-1977 гадах.

Апошні раз Бэнэдыкт XVI быў у гэтых мясцінах падчас свайго падарожжа ў Баварыю ў 2006 г.

23 чэрвеня 2020, 12:10