Пошук

Vatican News

Міжнародны эўхарыстычны кангрэс адкладзены на год

Францішак змяніў дату правядзення яшчэ адной буйной агульнакасцёльнай падзей. Прычына рашэння зразумелая – нявызначанасць, звязаная з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце.

Святы Айцец сумесна з Папскім камітэтам міжнародных эўхарыстычных кангрэсаў і з Канферэнцыяй Біскупаў Венгрыі прыняў рашэнне аб пераносе 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, запланаванага ў Будапешце ў верасні 2020 г., на верасень 2021 г. Аб гэтым заявіла 23 красавіка 2020 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Эўхарыстычныя кангрэсы праходзяць раз у чатыры гады. Яны спадарожнічаюць гісторыі Касцёла з канца ХІХ ст. Першы прайшоў у французскім горадзе Ліль у 1881 г, а апошні – 25-31 студзеня 2016 г. у філіпінскім Себу. Дэвізам форума ў Будапешце будуць словы Псальма 87: “У табе ўсе крыніцы мае”.

23 красавіка 2020, 12:09