Пошук

Vatican News

Кардыналу Валіні – 80: у Калегіі застаецца 122 выбаршчыкі

Кардыналу Агасціна Валіні, былому прэфекту Вярхоўнага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры і Папскаму вікарыю Рымскай дыяцэзіі, 17 красавіка 2020 г. споўнілася 80 год.

Такім чынам, ён страціў права ўдзельнічаць у будучых канклавах, а колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў знізілася да 122.

Іерархічная кар’ера Валіні пачалася 23 сакавіка 1989 г. з прызначэннем дапаможным біскупам Неапалітанскай архідыяцэзіі. Праз 10 гадоў, 13 лістапада 1999 г., ён стаў біскупам Альбана і ўключыся ў працу ў Рымскай курыі. 27 мая 2004 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго прэфектам Вярхоўнага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры.

На кансісторыі 24 сакавіка 2006 г. Бэнэдыкт XVI уключыў арцыбіскупа Валіні ў Калегію кардыналаў, а 27 чэрвеня 2008 г. прызначыў сваім Вікарыем для Рымскай дыяцэзіі. 26 мая 2017 г. Францішак прыняў яго адстаўку.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 223 іерархі. 122 з іх маюць выбарчыя правы: 16 прызначыў Ян Павел II, 40 – Бэнэдыкт XVI і 66 – Францішак.
 

17 красавіка 2020, 14:22