Пошук

Vatican News

Ініцыятыва “Грош св. Пятра” перанесена па прычыне пандэміі

Улічваючы надзвычайную эпідэміялагічную сітуацыю, Святы Айцец перанёс традыцыйны збор ахвяраванняў, вядомы як “Грош св. Пятра” (Obolo di san Pietro), на кастрычнік.

Ініцыятыва, якая рэалізуецца звычайна 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, у 2020 г. ажыццявіцца ў XXVII Звычайную нядзелю, 4 кастрычніка, у дзень, прысвечаны св. Францішку Асізскаму, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Традыцыя была ўведзена ў паўсюдную практыку Касцёла ў 1871 г. энцыклікай Пія IX “Saepe Venerabilis”, а шырокае распаўсюджанне атрымала ў XX ст. Ахвяраванні накіроўваюцца Пантыфікам на рэалізацыю канкрэтных спраў міласэрнасці.

Трэба нагадаць, што ў вернікаў ва ўсім свеце ў 2016 г. з’явілася дадатковая магчымасць падтрымаць дабрачынныя ініцыятывы Святога Айца. Гэта можна рабіць на адмысловым сайце. Акрамя магчымасці фінансавым чынам паўдзельнічаць у папскіх ініцыятывах міласэрнасці, рэсурс знаёміць з дабрачыннымі праектамі Святога Пасаду, прамовамі Папы на тэму міласэрнасці, старажытнай гісторыяй ініцыятывы “Грош св. Пятра”.

30 красавіка 2020, 12:21