Пошук

1586264249011.jpg

COMECE: гуманітарныя нормы абавязваюць нават падчас пандэміі

Пандэмія каронавіруса не можа быць апраўданнем, каб дазволіць людзям гінуць у Міжземным моры, - папярэдзіў Генеральны сакратар Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE).

СОМЕСЕ падзяляе занепакоенасць Канферэнцыі Біскупаў Мальты адносна лёсу 47 асоб, якія былі на працягу некалькіх дзён заблакаваны на ратавальным судне адной з недзяржаўных арганізацыі, а затым адасланы ў Лівію. “Лівійскія порты – небяспечныя”, - нагадаў мансеньёр Мануэль Барыёс Прыета. Ён дадаў, што там людзі часта “падвяргаюцца катаванням, становяцца ахвярамі насілля і нечалавечых адносін”.

Еўрапейскі Саюз павінен аказваць падтрымку сваім краінам-членам у гарантаванні мігрантам і асобам, якія просяць аб прытулку, магчымасці як мага хутчэй сысці на бераг у найбліжэйшым бяспечным порце, што прадугледжана Камітэтам бяспекі на моры Міжнароднай марской арганізацыі, - дадаў святар.

“Нягледзячы на цяжкасці, якія пандэмія COVID-19 выклікала ва ўсіх краінах-членах Еўрапейскага Саюза, гуманітарныя нормы павінны працягваць абавязваць” і “ніхто не можа быць пакінуты без дапамогі, у тым ліку мігранты на ратавальных судах”, - падкрэсліў генеральны сакратар Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці.
 

24 красавіка 2020, 14:20