Пошук

Vatican News

20-я гадавіна кананізацыі сястры Фаўстыны

30 красавіка 2020 г. адзначаецца 20-я гадавіна кананізацыі сястры Фаўстыны Кавальскай – апостала Божай Міласэрнасці. Яе правёў на плошчы св. Пятра ў Рыме Ян Павел ІІ.

Гэтую сціплую законніцу з Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці выбраў Езус, каб праз яе перадаць Касцёлу і ўсяму свету сваё самае важнае пасланне і нагадаць у ім біблійную праўду пра сваю міласэрную любоў да кожнага чалавека і ўсяго стварэння.

Св. Ян Павел ІІ у кнізе-тэстамэнце “Памяць і самасвядомасць” прысвяціў асобны раздзел Божай міласэрнасці. “...Словы, запісаныя ў „Дзённіку“ св. Фаўстыны, – адзначыў ён, – з’яўляюцца асаблівым Евангеллем Божай міласэрнасці, напісаным у перспектыве ХХ ст. (...) Як быццам Хрыстус хацеў паказаць, што мераю, вызначанаю злу, віноўнікам і ахвяраю якога з’яўляецца чалавек, у рэшце рэшт ёсць Божая міласэрнасць...”

Папа Францішак у адной з першых гамілій свайго Пантыфікату засведчыў, што наймацнейшым пасланнем Бога для яго з’яўляецца міласэрнасць.

30 красавіка 2020, 13:05