Пошук

Vatican News

Рэкамендацыі Усходнім Цэрквам адносна велікодных цэлебрацый

Нязменныя даты свят, адмова ад абрадаў па-за храмам, заахвочванне вернікаў да малітвы дома, перанос запланаваных хростаў на іншыя даты, - гэта рэкамендацыі Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.

Дыкастэрыя апублікавала спецыяльны дакумент, прысвечаны цэлебрацыі пасхальных свят падчас пандэміі коронавіруса COVID 19. Яна просіць пастыраў усходняга абраду прымаць рашэнні, беручы пад увагу інструкцыі мясцовых уладаў. Падкрэсліваецца, што ўлічваючы разнастайнасць святкавання Вялікадня ва Усходніх Цэрквах, падрыхтаваць адзіную інструкцыю для ўсіх супольнасцей немагчыма, але можна даць некаторыя агульныя рэкамендацыі.

Даты святаў застаюцца нязменнымі, таму рэкамендуецца трансляцыя ўрачыстасцей праз сродкі масавай камунікацыі, для як мага большага ўдзелу вернікаў. Колькасць тых, хто служыць падчас літургіі, павінна быць абмежавана, гэта датычыцца і хораў. Трэба адмовіцца ад частак літургіі, якія праводзяцца па-за храмам.

Ранішняя літургія Вялікага чацвярга, падчас якой адбываецца пасвячэнне алею Святога Хрызма, можа быць перанесена на іншы час. У Вялікую пятніцу вернікаў запрашаюць маліцца ля Крыжа і Магілы Гасподняй у адзіноце ці ў сямейным коле, выкарыстоўваючы малітоўныя тэксты, прызначаныя на гэты дзень. У Пасхальную Ноч вернікі павінны правесці ў чытанні Евангелля пры запаленай свечцы, спяваючы традыцыйныя гімны і песні, адпаведныя асобным абрадам. Хросты, запланаваныя на Нядзелю Уваскрасення, павінны быць перанесены на іншую дату.

У сувязі з немагчымасцю прыступіць да велікоднай споведзі, спасылаючыся на ўказанні Апостальскай Пэнітэнцыярыі з 19 сакавіка 2020 г., святары могуць прапанаваць вернікам пакаянныя малітвы.

Святы Пасад таксама просіць нагадаць вернікам пра каштоўнасць малітвы ў сямейным коле, якая ў цяперашнім кантэксце з’яўляецца важным інструментам перадачы веры новым пакаленням.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 сакавіка 2020, 15:05