Пошук

logo_Comece_40_stampaAEM.jpg

COMECE святкуе 40-годдзе

Быў абноўлены лагатып COMECE. На ім змешчаны залатыя зоркі Еўрапейскага Саюза, якія атачаюць хрысціянскі сімвал – рыбу. Ён – белага і сіняга колераў, якія спасылаюцца на колеры сцягу ЕС.

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці была заснавана 3 сакавіка 1980 г. 40-годдзе адзначаць 25 сакавіка ў Бруселі. Святкаванне пройдзе перад вясновым сходам Еўрапейскага парламента.

Асноўнай задачай COMECE з’яўляецца садзейнічанне і вядзенне дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і еўрапейскімі інстытутамі. У яе ўваходзяць іерархі, дэлегаваныя Канферэнцыямі Біскупаў 27 дзяржаў-членаў ЕС. Пасля фармальнага выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, дэлегаты епіскапату Англіі і Уэльса і епіскапату Шатландыі ўдзельнічаюць у працы Камісіі ў якасці назіральнікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 сакавіка 2020, 11:22