Пошук

Vatican News

Барталамей І падтрымаў Пантыфіка і Прэзідэнта Італіі

Патрыярх Канстантынопальскі запэўніў у малітве, салідарнасці і блізкасці перад абліччам пандэміі каронавіруса. Ён скіраваў адмысловыя пасланні Святому Айцу і Прэзідэнту Італіі Серджа Матарэле.

Барталамей І высока адзначыў “дух самаахвярнасці і адвагу, якія дэманструюць італьянскія медыцынскія работнікі, а таксама выказаў сваю ўдзячнасць за неймаверныя намаганні, што прыкладаюцца, каб дапамагачы ўсім хворым”.

Экуменічны Патрыярх выказаў сваю блізкасць сваякам людзей, якія сталі ахвярамі каронавіруса. Ён запэўніў у нястомнай малітве на працягу Вялікага посту за ўсіх, хто згубіў жыццё, за іх родных і блізкіх.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 сакавіка 2020, 12:25