Пошук

Vatican News

Папа да Бразільцаў: спачуванне канкрэтызуецца ў салідарнасці

Папа накіраваў да народа Бразіліі пасланне з нагоды распачацця ў краіне “Кампаніі братэрства”, якая праходзіць штогод падчас Вялікага посту, каб прыцягнуць увагу да найбольш вострых сацыяльных пытанняў.

Францішак падзякаваў Касцёлу ў Бразіліі за тое, што вось ужо 57 гадоў рэалізуе ініцыятыву, “абвяшчаючы пра важнасць не аддзяляць навяртання ад служэння братам і сёстрам, асабліва тым, хто знаходзіцца ў патрэбе”.

Пантыфік спаслаўся на тэму сёлетняй Кампаніі, прысвечанай абароне жыцця на ўсіх яго этапах, і нагадаў, што “жыццё – гэта дар і абавязацельства”. Пераадоленне глабалізацыі абыякавасці, заўважыў ён, стане магчымым толькі ў тым выпадку, калі мы будзем гатовыя браць прыклад з Добрага Самараніна. Евангельская прыпавесць не толькі “натхняе нас жыць лепш”, але і вучыць фундаментальнаму стаўленню да братоў: бачыць іх пакуты, спачуваць ім і клапаціцца пра іх.

“На падабенства Бога, Які выслухаў просьбу аб дапамозе тых, хто пакутуе (Пс 34, 7), мы павінны адкрыць сваё сэрца і розум, каб крык братоў і сясцёр, якіх трэба накарміць, апрануць, прыняць і наведаць, гучаў унутры нас (Мц 25, 34-40)”, - напісаў бразільцам Францішак.

Вялікі Пост – гэта час, “калі спачуванне канкрэтызуецца ў салідарнасці, у клопаце”, - падкрэсліў Папа. Ён пажадаў, каб “Кампанія братэрства” у Бразіліі паспрыяла ўвазе да каштоўнасці жыцця, як дару і абавязацельства.

Ініцыятыва праводзіцца епіскапатам Бразіліі з 1963 г. Ужо некалькі гадоў да яе далучаюцца супольнасці, якія ўваходзяць у Нацыянальную Раду Хрысціянскіх Цэркваў краіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 лютага 2020, 12:41