Пошук

Vatican News

Пантыфік прызначыў новага арцыбіскупа Каўнаскага

Святы Айцец прызначыў 48-гадовага Кэстуціса Кэваласа арцыбіскупам-мітрапалітам Каўнаскім. Амаль год літоўская кафедра была вакантнай пасля адстаўкі 57-гадовага арцыбіскупа Лонгінаса Вірбаласа.

Каўнас – родны горад новага арцыбіскупа. Тут ён вучыўся на радыётэхнічным факультэце, а потым у 1993 г. паступіў у мясцовую семінарыю, адкуль у 1997 г. адправіўся вучыцца ў семінарыю ў амерыканскім Балтыморы. Там ён атрымаў ліцэнцыят па тэалогіі, пасля чаго вярнуўся на Радзіму. У 2000 г. у каўнаскай катэдры атрымаў святарскае пасвячэнне. З 2001 па 2005 гг. быў дырэктарам прапедэўтычнага курса ў сваёй роднай семінарыі і душпастырам моладзі ў архідыяцэзіі. У 2008 г. абараніў дактарат па тэалогіі ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. Затым вучыўся ў Злучаных Штатах. Вярнуўшыся на Радзіму, працаваў у каўнаскай катэдры. У 2010 г. стаў праграмным дырэктарам Радыё Марыя ў Літве.

27 верасня 2012 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў Кэваласа дапаможным біскупам Каўнаскай архідыяцэзіі. З 20 красавіка 2017 г., згодна з намінацыяй папы Францішка, ён стаў біскупам-каад’ютарам Цяльшайскай дыяцэзіі, кіраванне якой узяў на сябе 18 верасня 2017 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лютага 2020, 12:55