Пошук

Vatican News
Лагатып сустрэчы The Economy of Francesco Лагатып сустрэчы The Economy of Francesco 

“Эканоміка Францішка” збярэ моладзь з 115 краін

Вялікі ажыятаж назіраецца вакол форума “Эканоміка Францішка”, які пройдзе з 26 па 28 сакавіка 2020 г. у італьянскім Асізі. На ім збяруцца эканамісты і прадпрымальнікі ва ўзросце да 35 гадоў.

Колькасць жадаючых прыняць удзел у канферэнцыі, якую ўжо называюць “Давосам Францішка”, параўноўваючы з Сусветным эканамічным форумам, які штогадова праходзіць у Швейцарыі, ужо перавысіла 3 тыс. чалавек. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве паступілі ад маладых эканамістаў і прадпрымальнікаў з 115 краін свету. У сувязі з гэтым Асізі будзе падзелена на 12 тэматычных “вёсак”.

На сённяшні дзень акрэдытацыю атрымалі 2 тыс. чалавек. Гаворка ідзе пра даследчыкаў, студэнтаў, навукоўцаў, прадпрымальнікаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, вынаходнікаў, грамадскіх і міжнародных дзеячаў. Самыя маладыя ўдзельнікі, якія маюць 12 гадоў, прыбудуць з Славакіі і Тайланда. Краіны, якія будуць прадстаўлены самымі вялікіх дэлегацыямі, гэта: Італія, Бразілія, ЗША, Аргентына, Іспанія, Партугалія, Францыя, Мексіка, Германія і Вялікабрытанія.

Сваю прысутнасць на форуме “Эканоміка Францішка” пацвердзілі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Мухамад Юнус і Амарція Сэн, а таксама шэраг іншых выбітных эканамістаў і сацыёлагаў.

Міжнародны форум “Эканоміка Францішка” пройдзе пад патранатам Дыкастэрыі па спрыянні інтэгральнаму развіццю чалавека. Папа запрасіў на яго маладых эканамістаў і прадпрымальнікаў з усяго свету. Афіцыйная прэзентацыя ініцыятывы прайшла 14 мая 2019 г. у Ватыкане.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 студзеня 2020, 12:13