Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сучасныя мучанікі: на працягу года загінулі 29 місіянераў

Паводле ватыканскага місійнага агенцтва “Fides”, на працягу 2019 г. у розных частках свету загінулі 29 місіянераў. Сярод забітых: 18 святароў, пастаянны дыякан, два манахі, дзве манахіні і шэсць свецкіх вернікаў.

У 2019 г. самым небяспечным кантынентам для каталіцкіх місіянераў была Афрыка. На працягу года тут забілі 12 святароў, манаха, манахіню і свецкага верніка. Таксама трагічная сітуацыя назіраецца ў Лацінскай Амерыцы, дзе цягам году загінулі 6 святароў, пастаянны дыякан, манах і чатыры свецкія вернікі. У Азіі загінуў адзін свецкіх вернік, а ў Еўропе – манахіня.

У каментары да сумнай статыстыкі гаворыцца пра існаванне пэўнага роду “глабалізацыі насілля”. У мінулым большасць місіянераў гінула ў адной краіне ці адным геаграфічным абшары. Зараз жа гэта з’ява стала больш паўсюднай і распаўсюджанай. Выпадкі забойстваў каталіцкіх місіянераў мелі месца ў 10-ці краінах Афрыкі, 8-мі краінах Амерыкі, па адным выпадку ў Азіі і Еўропе.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 снежня 2019, 14:20