Перадача рэліквіі адбылася 29 лістапада 2019 г. у Іерусаліме. Вернікі маглі ўшанаваць яе пасля св. Імшы ў паломніцкім цэнтры Нотр-Дам, пасля чаго адбылося ўрачыстае перанясенне часткі ясляў у францішканскі кляштар у Старым горадзе. Затым 30 лістапада рэліквію перавезлі ў Бэтлеем, у касцёл св. Кацярыны, побач з Базылікай Божага Нараджэння.
Рэліквію ясляў перадаў у VII стагоддзі папу Тэадору I, які быў родам з Святой Зямлі, Сафроній, Патрыярх Іерусаліма.