Пошук

Vatican News
Кардынал Рожэ Этчэгарай Кардынал Рожэ Этчэгарай  (AFP or licensors)

Памёр кардынал Этчэгарай: спачуванні Францішка

У Камбо ле Бэн, у краіне Баскаў у Францыі, 5 верасня 2019 г. памёр ва ўзросце 96 гадоў кардынал Рожэ Этчэгарай, былы віцэ-дэкан Калегіі кардыналаў і арцыбіскуп-эмерыт Марсэля.

Французскі іерарх належаў да самых выбітных дзеячаў сучаснага Касцёла. Пра гэта сведчаць не толькі важныя пасады ў Рымскай курыі, але і шматлікія спецыяльныя місіі, даручаныя яму Пантыфікамі ў розных краінах і частках свету.

У спецыяльнай тэлеграме Францішак выказаў спачуванні і заявіў аб сваёй малітоўнай еднасці з тымі, хто смуткуе. Ён адзначыў, што кардынал Этчэгарай “быў руплівым пастырам і любіў людзей”, “яго парады слухалі і высока цанілі, асабліва ў далікатных жыццёвых сітуацыях”. Св. Ян Павел II даверыў яму кіраўніцтва Папскімі радамі Iustitia et Pax і Cor Unum, а затым прызначыў віцэ-дэканам Калегіі кардыналаў.

Францішак прызнаўся, што ў яго засталіся “добрыя ўспаміны пра гэтага чалавека з глыбокай верай і позіркам да краю зямлі, які заўсёды ўважліва ставіўся да абвяшчэння Евангелля людзям”. “Няхай Пан вітае свайго слугу ў спакоі і радасці, якія ніколі не заканчваюцца!”, - напісаў Папа.

Пасля смерці кардынала Этчэгарая і абвешчанага Францішкам 1 верасня пашырэння складу Калегіі кардыналаў, яна будзе складацца з 226 іерархаў, 128 з якіх маюць права голасу на магчымым канклаве.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 верасня 2019, 12:59