Пошук

Біскуп Мішэль Дзюбост Біскуп Мішэль Дзюбост 

Папа прызначыў часовага адміністратара Ліёнскай архідыяцэзіі

Святы Айцец прызначыў Апостальскім адміністратарам sede plena et ad nutum Sanctæ Sedis Ліёнскай архідыяцэзіі ў Францыі біскупа-эмерыта Эўры-Кробэй-Эсон, Мішэля Дзюбоста, паведаміла Зала Друку.

Рашэнне Францішка звязана з часовым адхіленнем ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй кардынала Філіпа Барбарэна, прызнанага судом Ліёна вінаватым у неданясенні аб сексуальным злоўжыванні, якое здзейсніў святар яго архідыяцэзіі. Папа не прыняў адстаўкі іерарха. Апеляцыйнае слуханне ў французскім судзе павінна адбыцца 28 лістапада.

Прызначэнне біскупа Дзюбоста не азначае адстаўкі кардынала Барбарэна, патлумачыў Алесандра Джызоці, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 чэрвеня 2019, 13:33