Cerca

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

У Касцёле з’явяцца дзве святыя і благаслаўлёная

Дзве асобы будуць абвешчаны Касцёлам святымі і адна благаслаўлёнай. 13 мая 2019 г. Папа ўхваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якія тычацца васьмі кандыдатаў да хвалы алтароў.

У першых двух дэкрэтах гаворка ідзе пра прызнанне цудаў, здзейсненых праз заступніцтва бл. Джузэпіны Ваніні (1859-1911), італьянскай манахіні, заснавальніцы Кангрэгацыі Дачок св. Каміла; і бл. Дульчэ Лопэс Понтэс (1914-1992), бразільскай манахіні з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Прызнанне сапраўднасці цудаў адкрывае шлях для іх кананізацыі.

Францішак таксама ўхваліў дэкрэт аб прызнанні цуду, здзейсненага праз заступніцтва Слугі Божай Лючыі ад Беззаганнай (1909-1954), італьянскай манахіні з Кангрэгацыі Служак Любові. Яна будзе абвешчана благаслаўлёнай.

Папа таксама ўхваліў дэкрэты, якія тычацца прызнання гераічнасці цнотаў пяці асоб: дапаможнага біскупа Турынскай архідыяцэзіі Джаванні Батыста Пінардзі (1880-1962); італьянскага святара Карла Салерыа (1827-1870), члена Кангрэгацыі Замежных Парыжскіх Місій і заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Аднаўлення; кс. Дамінга Ласара Кастра (1877-1935), іспанца, члена Таварыства Марыі; Сальвадора Да Каска (1911-1972), бразільца, члена Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў; італьянскай манахіні Марыі Эўфразіі Яканіс (1867-1916), заснавальніцы Кангрэгацыі Дачок Беззаганнага Зачацця.

Бліжэйшы Звычайны публічны кансісторый, на якім Папа, разам з кардыналамі, прысутнымі ў Рыме, разгледзіць кананізацыйныя справы, пройдзе ў Ватыкане 1 ліпеня 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 мая 2019, 13:30