Cerca

Vatican News
Лагатып Сінода Біскупаў па Амазоніі Лагатып Сінода Біскупаў па Амазоніі 

Гатовы Instrumentum Laboris Сінода Біскупаў па Амазоніі

Працоўны дакумент Спецыяльнага Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне гатовы. Ён стане арыенцірам для Асамблеі, якая пройдзе ў кастрычніку ў Ватыкане.

Instrumentum Laboris быў падрыхтаваны Перадсінадальнай радай на аснове матэрыялаў, якія былі дасланы ў Ватыкан у рамках агульнакасцёльных кансультацый. Сінод будзе разглядаць пытанні Амазоніі ў трох аспектах: тэрытарыяльным, экалагічным і касцёльным.

У мінулыя дні, адначасова з пасяджэннем Перадсінадальнай рады, на Папскім грыгарыянскім універсітэце праходзіла сустрэча экспертаў, прысвечаная рэгіёну. Кардынал Пітэр Турксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, звярнуў увагу на вострыя экалагічныя праблемы. Ён нагадаў, што на тэрыторыі Амазоніі знаходзіцца 50% сусветнай фауны і флоры. Таму яе лёс з’яўляецца глабальнай, а не толькі мясцовай праблемай.

У сваю чаргу, кардынал Клаўдыё Хумэс, генеральны рэлятар Сінода, нагадаў пра душпастырскія задачы. Ён запэўніў, што ў Амазоніі дзейнічае Касцёл місійны, бедны і гераічны. Тым не менш, ён пакутуе ад сур’ёзных праблем, звязаных з вялікай тэрыторыяй і малой колькасцю місіянераў. Таксама сур’ёзным выклікам застаецца дэградацыя навакольнага асяроддзя. Менавіта па гэтай прычыне рэгіён мае патрэбу ў дапамозе ўсёй супольнасці Касцёла, - лічыць бразільскі кардынал.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 мая 2019, 12:44