Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (@Vatican Media)

Кіраўнікі манаскіх кангрэгацый просяць прабачэння за злоўжыванні

З просьбай аб прабачэнні за акты сексуальнага гвалту з боку законнікаў і законніц звярнуліся ў сумеснай заяве настаяцелі мужчынскіх і жаночых манаскіх кангрэгацый.

Спасылаючыся на ватыканскі саміт кіраўнікоў епіскапатаў на тэму абароны непаўналетніх, які пачынаецца 21 лютага 2019 г., аўтары звароту заклікалі да стварэння “структур адказнасці” ў Паўсюдным Касцёле.

“Мы схіляем галовы ад сораму, разумеючы, што такое выкарыстанне мела месца ў нашых кангрэгацыях і ордэнах”, - сцвердзілі настаяцелі, якія прадстаўляюць каля 850 тыс. членаў каталіцкіх манаскіх супольнасцей. Яны выказалі шкадаванне з нагоды таго, што злачынныя дзеянні часта хаваліся, адсутнічала належная рэакцыя з боку кіраўніцтва.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лютага 2019, 13:16