Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Біскуп: прэзумпцыя невінаватасці адносіцца і да святароў

Біскуп Рэгенсбурга раскрытыкаваў сітуацыю, калі кожны прадстаўнік духавенства падазраецца ў сексуальных злоўжываннях. Прынцып прэзумпцыі невінаватасці адносіцца і да святароў, нагадаў ён.

Такі тып агульнай падазронасці ў дачыненні да ўсяго духавенства ў Касцёле і “ўсёй сістэмы” навязваюць аўтары-тэолагі толькі што апублікаванай у Германіі кнігі “Не-святая тэалогія!” (Unheilige Theologie!).

У гаміліі падчас Эўхарыстыі, прымеркаванай да шостай гадавіны сваёй сакры, біскуп Рудольф Водэрхольцэр звярнуў увагу аўтараў, што калі яны падазраюць у злоўжываннях усіх святароў, то, па сутнасці, для іх важна не паглыбленае вывучэнне кожнага трагічнага выпадку, а “інструменталізацыя праблемы злоўжыванняў, каб у выніку прыйсці да стварэння іншага Касцёла”. Нямецкі біскуп адзначыў, што аўтары ставяць пад сумнеў не толькі сакрамэнтальную структуру Касцёла, але і Божае Аб’яўленне, як аснову ўсёй дзейнасці ў Касцёле і ў тэалогіі”.

Іерарх таксама адзначыў, што “Касцёлу не трэба вынаходзіць сябе па-новаму, таму што гэта праект не чалавека, а Бога”. Ён прызнаў, аднак, што “ўсе члены Касцёла, і асабліва накіраваныя на апостальскую працу, павінны пастаянна навяртацца да Пана”. Па словах баварскага біскупа, нельга адмаўляць, што ў некаторых абласцях Касцёл мае патрэбу ў новых евангелізацыйных, душпастырскіх, дабрачынных рашэннях. Але гэта не можа быць зроблена, як прапануюць некаторыя, з дапамогай татальнага пералому. Тут патрэбна разумная і агульная рэфлексія, а таксама малітва, заснаваныя на Святым Пісанні і Традыцыі Касцёла.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 студзеня 2019, 13:29