Бэта версія

Cerca

Vatican News
Катэдральны касцёл у Прышціне Катэдральны касцёл у Прышціне 

Святы Айцец заснаваў дыяцэзію ў Косава

5 верасня 2018 г., у літургічны ўспамін св. Маці Тэрэзы з Калькуты, Францішак заснаваў Прызрэна-Прышцінскую дыяцэзію замест Апостальскай адміністратуры Прызрэна ў Косава.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што такім чынам была адноўлена гістарычна існаваўшая дыяцэзія. Яна будзе непасрэдна падпарадкоўвацца Апостальскай Сталіцы.

Пастырам Прызрэна-Прышцінскай дыяцэзіі Святы Айцец прызначыў біскупа Дода Джэрджы, які дагэтуль быў Апостальскім адміністратарам гэтай тэрытарыяльнай касцёльнай адзінкі.

Католікі складаюць каля 3% жыхароў Косава. 5% насельніцтва гэтай краіны – праваслаўныя, а больш за 90% – мусульмане.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 верасня 2018, 13:17