Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа падчас аўдыенцыі для ў Ватыкане Папа падчас аўдыенцыі для ў Ватыкане  (Vatican Media)

Папа: кожны дзень малюся на народы Сірыі і Ірака

Не закрываць вачэй на прычыны, які прымусілі мільёны людзей пакінуць уласныя землі на Блізкім Усходзе, заклікаў Святы Айцец міжнародную супольнасць.

На аўдыенцыі, якая прайшла 14 верасня 2018 г. у Ватыкане, Папа прыняў прадстаўнікоў каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якія працуюць у Сірыі і памежных з ёй краінах. Яны прымалі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай гуманітарнай сітуацыі на ахопленых вайной тэрыторыях Блізкага Усходу.

“Кожны дзень у малітве я прадстаўляю Пану пакуты і патрэбы Цэркваў і народаў гэтых дарагіх земляў, а таксама тых, хто намагаецца аказваць ім дапамогу”

- сказаў Пантыфік.

Францішак чарговы раз нагадаў пры рызыку знікнення хрысціянскай прысутнасці ў рэгіёне, “адкуль святло Евангелля пачало выпраменьвацца ў свет”, а таксама пра тое, што Апостальская Сталіца працуе дзеля гарантавання будучыні мясцовых хрысціянскіх супольнасцяў у супрацоўніцтве з іншымі Цэрквамі.

“Увесь Касцёл глядзіць на гэтых нашых братоў і сясцёр у веры і праз малітоўную блізкасць і канкрэтную любоў падтрымлівае іх, каб не апускалі рукі перад абліччам цемры насілля і трымалі запаленым зніч надзеі. Сведчанне любові, з якім Касцёл выслухоўвае крык аб дапамозе ўсіх і адказвае на яго, пачынаючы з самых слабых і бедных, гэта ззяючы знак для сучаснасці і зерне надзеі, якое прарасце ў будучыні”, - сказаў Пантыфік.

Рэпартаж з папскай аўдыенцыі

З удзячнасцю ўзгадваючы аб працы каталіцкіх арганізацый на Блізкім Усходзе, Папа асаблівым чынам адзначыў вялікія намаганні на карысць вяртання хрысціян у рэгіён Ніневійскай даліны ў Іраку, а таксама медыцынскую дапамогу бедным у Сірыі, якая аказваецца ў рамках праекту “Адкрытыя шпіталі”.

“Дарагія браты, з дапамогай Божай ласкі, будзем разам глядзець у будучыню. Заахочваю вас, якія дзейнічаеце ад імя Касцёла, каб працягвалі дбаць аб выхаванні дзяцей, працаўладкаванні для моладзі, блізкасці да пажылых людзей, лячэнні псіхалагічных ранаў, не забываючы пра раны сардэчныя, якія Касцёл пакліканы суцяшаць”, сказаў Папа, цытуючы малітвы св. Францішка Асізскага: “Пане, учыні, каб прабачаў там, дзе абражаюць, каб яднаў там, дзе сварка і звада”.

Пантыфік звярнуўся з заклікам да міжнароднай супольнасці, каб не забывала аб шматлікіх патрэбах ахвяр блізкаўсходняга крызісу, і асабліва, каб пераадолела логіку прыватных інтарэсаў і паўстала на службу міру, пакладаючы канец вайне.

“Мы не можам закрываць вачэй на прычыны, які прымусілі мільёны людзей з болем пакінуць уласныя землі”

- сцвердзіў Францішак.

“У той жа час заахвочваю ўсе бакі канфлікту і міжнародную супольнасць абнавіць намаганні на карысць бяспечнага вяртання бежанцаў у свае дамы. Гарантаванне ім абароны і будучыні – гэта абавязак цывілізаванасці. Суцяшаючы плач дзяцей, якія не бачылі нічога іншага, акрамя развалін, смерці і разбурэнняў, свет адшукае годнасць”, - сказаў ён.

На заканчэнне прамовы Папа выказаў падзяку за вялікія намаганні на карысць бежнацаў, якія здзейснілі розныя краіны рэгіёну і дабрачынныя арганізацыі, а спасылаючыся на словы малітвы св. Францішка Асізскага, пажадаў сваім гасцям быць прыладамі спакою і святла.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 верасня 2018, 13:37