Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Літва: споведзь, як падрыхтоўка да візіту Папы

Духоўнай падрыхтоўкай вернікаў да візіту Папы ў Літву будзе споведзь – адзінагалосна пастанавілі біскупы гэтай краіны.

Францішак наведае Вільнюс і Каўнас 22-23 верасня 2018 г. За дзень да прыбыцця Папы, 21 верасня, з 15.00 да 22.00, у вернікаў будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ва ўсіх касцёлах гэтых гарадоў, паведамляе агенцтва “КАI”.

Рашэнне мае на мэце “лепшую духоўную падрыхтоўку да візіту Святога Айца”, падкрэслілі літоўскія іерархі падчас чарговага пасяджэння епіскапату, якое прайшло ў мястэчку Лішкява, на поўдні краіны.

У Вільнюсе Папа сустрэнецца з кіраўніком дзяржавы, звернецца да прадстаўнікоў органаў улады, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, наведае санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай, мясцовы катэдральны касцёл, дасць духоўныя парады моладзі, ушануе памяць ахвяр вільнюскага гета, пазнаёміцца з Музеем акупацыі і барацьбы за свабоду і памоліцца за ахвяр усіх войнаў.

У Каўнасе Святы Айцец будзе цэлебраваць св. Імшу, правядзе малітву “Анёл Панскі”, сустрэнецца з літоўскім духавенствам, кансэкраванымі асобамі і семінарыстам.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 верасня 2018, 14:50