Бэта версія

Cerca

Vatican News
Кардынал Андэрс Арбарэліус Кардынал Андэрс Арбарэліус 

Кардынал: Касцёл у Швецыі развіваецца дзякуючы мігрантам

Каталіцкі Касцёл пачаў развівацца ў Швецыі дзякуючы мігрантам, падкрэсліў пастыр мясцовай каталіцкай супольнасці, кардынал Андэрс Арбарэліус.

“На сённяшні дзень каля 80% католікаў складаюць мігранты ў першым ці другім пакаленні, якія прынеслі сваю веру ў нашу секулярызаваную краіну і адкрылі перад шведамі яе прыгажосць”, - падкрэсліў Біскуп Стакгольмскі падчас Сустрэчы сяброўства паміж народамі, якая прайшла ў італьянскім Рыміні.

Паводле шведскага кардынала, у Еўропе, “дзе касцёлы становіцца ўсё больш пустымі, дзе не хапае пакліканняў, а хрысціянства слабее”, мігранты з’яўляюцца вялікім багаццем. Мігранты – гэта знак надзеі на аднаўленне веры і вяртанне да Бога для секулярызаваных грамадстваў Старога Кантынента, лічыць ён.

Кардынал Арбарэліус падкрэсліў, што развіццю Каталіцкага Касцёла ў Швецыі ў апошні час значна паспрыялі мігранты-католікі з Блізкага Усходу. У сувязі з іх прыбыццём мясцовы Касцёл быў вымушана набыць або арэндаваць у пратэстантаў новыя святыні. “Мы рэгулярна выкарыстоўваем каля ста лютэранскіх цэркваў. Гэта знак штодзённага экуменізма”, - сказаў біскуп.

На думку пурпурата, міграцыя для Каталіцкага Касцёла стала правідэнцыяльным элементам. “Дзякуючы сведчанню веры тых, якія прыбылі, таксама карэнным шведам лягчэй разумець каталіцтва”, - падкрэсліў кардынал Арбарэліус і дадаў, што ў гэтай скандынаўскай краіне жыве самая вялікая ў Еўропе дыяспара халдэйскіх католікаў, якія галоўным чынам прыбылі з Іраку.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

28 жніўня 2018, 11:15