Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сусветная сустрэча сем’яў: сімпозіўм аб ролі жанчын

Упершыню ў рамках Сусветнай сустрэчы сем’яў адбудзецца сімпозіўм прысвечаны глабальнаму значэнню жанчын у сучасным свеце, паведамляе “The Irish Times”.

Запрашаючы да ўдзелу ў форуме арцыбіскуп Дубліна Дзіармайд Марцін заўважыў, што мэта дыскусіі заключаецца ў тым, каб падкрэсліць ролю жанчын у сям’і, а таксама важнае значэнне іх укладу ў эканамічную дзейнасць, барацьбу з беднасцю і гандлем людзьмі. У большасці менавіта жанчыны аказваюць медыцынскую дапамогу і займаюцца адукацыяй бедных. Акрамя таго, яны граюць істотную ролю ў палітычным жыцці многіх краін, дадаў іерарх.

Сімпозіўм пройдзе 25 жніўня 2018 г. пад кіраўніцтвам вядомай ірландскай бізнесвумэн і тэле- і радыёвядучай Норы Кэйсі і кіраўніцы буйнога амерыканскага камунікацыйнага агенцтва “Susan Davis International” Сюзан Эн Дэвіс.

ІХ Сусветная сустрэча сем’яў пройдзе з 21 па 26 жніўня 2018 г. з удзелам Святога Айца Францішка ў ірландскім Дубліне пад дэвізам “Евангелле сям’і – радасць для свету”.

14 жніўня 2018, 11:35